Грамадства11

Ушанавалі Гадлеўскага

24 сьнежня ва ўрочышчы Малы Трасьцянец моладзевае таварыства «Правы Альянс» і прадстаўнікі грамадскасьці ўшанавалі памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, ідэоляга беларускага нацыяналістычнага руху ў 1930‑40‑ыя гады. Увечары 24 сьнежня 1942 году ён быў расстраляны супрацоўнікам менскага СД Хойзэрам у Трасьцянцы.

24 сьнежня ва ўрочышчы Малы Трасьцянец, моладзевае таварыства «Правы Альянс» і прадстаўнікі грамадскасьці ўшанавалі памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, ідэоляга беларускага нацыяналістычнага руху ў 1930‑40‑ыя гады. Увечары 24 сьнежня 1942 году, у прамежку паміж 21‑й і 22‑й гадзінамі, ён быў расстраляны супрацоўнікам менскага СД Хойзэрам у Трасьцянцы.

Гадлеўскі быў затрыманы асабіста начальнікам аддзела SSPF (паліцыі бясьпекі і СД) Менску Хойзэрам а 20 гадзіне 24 сьнежня 1942 году на сваёй кватэры. Яму было паведамлена, што ён мусіць ехаць у Бэрлін. Хойзэр прывёз Гадлеўскага ў касьцёл сьв. Сымона і Алены, дзе быў правераны ягоны сэйф. Ксяндзу Ігнатавічусу было паведамлена, што ксёндз Гадлеўскі ад’яжджае на два тыдні — такім чынам СД выйгравала час ды адтэрміноўвала магчымыя пратэсты з нагоды арышту беларускага палітыка і сьвятара.

Пасьля гэтага Вінцэнт Гадлеўскі быў адвезены ў Трасьцянец, дзе ва ўрочышчы расстраляны асабіста Хойзэрам. Там жа было пахавана й ягонае цела…

Нешматлікія сьведкі тых падзеяў адзначаюць, што Гадлеўскі трымаўся надзвычай мужна, годна, дэманструючы ворагу сваю духовую перавагу.

На кароткім мітынгу ў памяць беларускага ксяндза і палітычнага дзеяча, выступілі грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык і лідэр ПА Юрась Карэтнікаў. Выступоўцы распавялі пра жыцьцё і ролю Гадлеўскага ў змаганьні за незалежнасьць Радзімы.

«Месца і роля ў гісторыі Беларусі кс. Гадлеўскага — падобнае да месца лідэра АУН С. Бандэры для Украіны і мусіць адпаведна шанавацца», зазначыў Юрась Карэтнікаў.

Напрыканцы мерапрыемсва прысутныя да месца растрэлу ўсклалі кветкі і прасьпявалі духоўны гімн «Магутны Божа».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць25

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць