Свет2121

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў

Зяленскі павінен быць гатовы «падпісаць нешта», каб скончыць вайну ва Украіне, сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 8 жніўня на брыфінгу ў Белым доме заявіў, што ў мірнай дамове адносна расійска-украінскай вайны варта чакаць «пэўны абмен тэрыторыямі», піша «Украінская праўда».

Потым Трамп дадаў, што сустрэча з Пуціным можа прайсці 15 жніўня на Алясцы.

Зяленскі павінен быць гатовы «падпісаць нешта», каб скончыць вайну ва Украіне, сказаў прэзідэнт ЗША.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што ў працэсе анансаванай дамовы будзе праведзены абмен тэрыторыямі на карысць абодвум бакам.

«Гаворка ідзе пра тэрыторыі, за якія тры з паловай гады ішлі жорсткія баі, што забралі жыцці многіх украінцаў і расіян. Зараз плануюць вярнуць частку гэтых земляў і правесці ўзаемны абмен. Працэс складаны і няпросты, але мы вернем частку тэрыторый, правядзём пэўныя абмены, і гэта будзе на карысць абодвум бакам».

Трамп дадаў, што «калі б ЗША не ўмяшаліся, вайна паміж Украінай і Расіяй ператварылася б у сусветную. Я гэта спыніў».

«Зараз адзінае пытанне — калі гэта будзе ўрэгулявана. І гэта можа здарыцца вельмі хутка», — адзначыў ён.

Таксама прэзідэнт ЗША лічыць, што ёсць шанец на трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Зяленскім. Ён лічыць, што Пуцін хоча міру гэтак жа, як Украіна і іншыя лідары Еўропы.

Каментары21

  • %
    09.08.2025
    Абмен - гэта ў сэнсе, што Украіна мусіць здаць свае 5 рэгіёнаў Расеі? То бок прыняць капітуляцыю ў каланіяльнай вайне.
  • Ёсік
    09.08.2025
    Я спыніў вайну, кажа Трамп. Але павінен разумець, што Адольфа Г. ХХІ стагоддзя, ён жа пуцін, не перамог. Загоіць раны, бабы ўжо нарадзілі, і праз гадоў пяць-сем палезе ізноў, бо ім сумна без двіжухі.
  • политзек
    09.08.2025
    И где же этот клоун её остановил?
    и нет никаких надежд, что остановит. не по той дороге он для этого пошёл.
    подпишут максимально невыгодные для Украины документы. Украина потеряет возможность наносить удары по рф и уничтожать военный потенциал фашиков, зато те смогут ни о чем не заботясь разворачивать любые производства хоть на границе с Украиной.
    вот такой вот сучий "мир" готовит этот убл**ок.

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

Памёр драматург і рэжысёр Том Стопард. Ён быў сябрам беларусаў1

У Расіі масавы збой у працы «Алісы». Ад беларусаў таксама ёсць скаргі5

Лукашэнка ў Амане ўжо цэлы дзень, але мясцовыя ведамствы і СМІ пра гэта маўчаць24

Выбух на ракетнай базе пад Арэнбургам мог быць чарговым няўдалым выпрабаваннем ракеты «Сармат»7

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі6

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць