Навука і тэхналогіі

World of Tanks для Android стала даступная ў Беларусі

Мабільная анлайн-гульня World of Tanks Blitz, якая ў лістападзе выйшла для Android у Скандынавіі і Італіі, з чарговым абнаўленнем стала даступная па ўсім свеце, у тым ліку ў роднай «танчыкам» Беларусі.

Сімулятар танкавага бою першай паловы ХХ стагоддзя даступны бясплатна ўладальнікам смартфонаў і планшэтаў з Android версіі не старэй за 4.0.

Акрамя сусветнай даступнасці абнаўленне 1.5 прнесла ў гульню кросплатформенныя баі — цяпер гульцы з Android- і iOS-прыладамі могуць змагацца на адной арэне.

Прынцыповай розніцы у версіях для Android і iOS «аперацыёнак» няма.

Таксама ў гульні з’явіліся дзесяць сярэдніх танкаў Брытаніі, сістэма пракачкі экіпажа і карту «Зімовая Малінаўка».

World of Tanks Blitz не з’яўляецца поўнай копіяй World of Tanks. Яна распрацаваная пад сэнсарныя экраны і больш слабое «жалеза», таму ў гульні спрошчанае кіраванне, меней дэталёвая графіка, меншыя памеры картаў і камандаў. Для яе патрэбны асобны ад «настольных» танкаў акаўнт. World of Tanks Blitz спажывае прыкладна 10 Мб трафіка на гадзіну гульні.

Сама гульня распаўсюджваецца бясплатна. Як і яе «настольны» брат, яна заснаваная на прынцыпе «Free to win» («Перамагаць можна бясплатна»).

У гульні прысутнічае магчымасць пакупак бонусаў за рэальныя грошы, але гэтыя бонусы не даюць відавочных пераваг на полі боя.

Версія World of Tanks Blitz для iOS была выпушчаная 26 чэрвеня 2014 года. Яна была ўсталяваная больш за 10 млн раз і мае сярэднюю адзнаку ў 4.5 балы з 5.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць