А 7-й гадзіне раніцы 5 снежня з Горацкай турмы выпусцілі палітвязня Васіля Парфянкова. Журналістам і людзям, што сустракалі яго, не далі пагаварыць з ім, міліцыя вывезла хлопца ў Оршу.
Былы вязень Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на адзін год зняволення за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Гэты нагляд за ім увялі пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі.
Некалькі апошніх месяцаў зняволення Парфянкоў даседжваў тэрмін у адзіночнай камеры.
Як паведаміў прадпрымальнік Алесь Макаеў, група актывістаў кампаніі салідарнасці з палітвязнямі паехала з Горак у Оршу, каб сустрэуь Парфянкова там.
Каментары