Медык у Гомелі фатаграфаваў органы пацыентаў падчас аперацый і змяшчаў у інтэрнэт
Здымкі з'явіліся яшчэ два гады таму, але ўвага да доктара была прыцягнутая толькі цяпер — на фоне аналагічнага скандалу ў Расіі.
Журналісты «Гомельскай праўды» знайшлі шакуючы здымак у сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Як можна меркаваць, аўтар фота працуе ў гомельскай лякарні. Падчас аперацыі ён рабіў здымкі пацыента і выкладаў у інтэрнэт.
Пры гэтым аўтар здымкаў яшчэ і задаў віртуальным сябрам пытанне: «Адгадайце, які орган». «Гомельская праўда» піша, што ў яшчэ адной сетцы — Інстаграм — ёсць яшчэ некалькі здымкаў, зробленых падчас аперацыяў. Малады доктар выкладае іх з хэштэгамі — #аперацыя #ЦРБ #беларусь.
Юрысты кажуць, што гэта парушэнне Закона «Аб ахове здароўя», бо дактары абавязаныя захоўваць лекарскую таямніцу.
Каментары