Эканоміка

Беларускія мытнікі абверглі інфармацыю пра чэргі на мяжы з Расіяй

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамлялі, што беларускі бок узмацніў праверкі і гэта стала прычынай вялізных чэргаў.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абверг паведамленні пра шматкіламетровыя чэргі з грузавых аўтамабіляў на беларуска-расійскай мяжы. «Прыпынак транспартнага сродку доўжыцца не больш за 5-10 хвілін. Столькі часу сыходзіць на адзін транспартны сродак для вывучэння дакументаў і ўдакладнення звестак ў іх», — цытуе паведамленне прадстаўніка прэс-службы мытнага камітэта РІА «Новости».

Ён таксама не пацвердзіў інфармацыю пра ўвядзенне Беларуссю больш жорсткага мытнага кантроля, які, нібыта, і справакаваў чэргі на мяжы. Разам з тым, на беларуска-расійскай мяжы праводзіцца спецыяльнае кантрольнае мерапрыемства.

Нагадаем, 6 снежня на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі была змешчана інфармацыя пра вынікі маніторынгу на беларуска-расійскай мяжы, які праводзіўся сумесна мытнікамі, праваахоўнікамі, службамі фітасанітарнага і ветэрынарнага кантроля. За пяць дзён было спынена сем спробаў увозу на тэрыторыю Расіі тавараў, якія трапляюць пад санкцыі. За той жа час было прыпынена 86 грузавых транспартных сродкаў, якія рухаліся з грузамі з Расіі. Па 15 фактах увозу ў Беларусь тавараў без адпаведных дакументаў пачаты адміністрацыйны працэс.

У канцы лістапада Рассельгаснагляд забараніў транзіт праз тэрыторыю Расіі харчавання, якое знаходзіцца пад эмбарга, у трэція краіны праз пункты пропуску Беларусі з-за выяўленай кантрабанды. Многія партыі да заяўленых краін не даязджалі, а насамрэч выгружаліся ў Расіі. Цяпер увоз такіх тавараў для транзіту дапускаецца толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расійскім участку знешняй мяжы Мытнага саюза. Мінск заявіў, што дадзеная мера парушае міжнародныя дамовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць