Улада2525

Працэдура выбараў прэзідэнта Беларусі можа быць змененая праз рэферэндум

Працэдура выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можа быць змененая праз рэферэндум, указваюць у пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў у адказ на зварот групы грамадзян.

Нагадаем, у лістападзе 104 жыхары Магілёва звярнуліся з просьбай да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб яны з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў правялі прэзідэнцкія выбары 2015 года самастойна, без утварэння выбарчых камісій у рэгіёнах краіны. На думку падпісантаў, правядзенне выбраў такім чынам дазволіць захаваць 100 млрд рублёў і вярнуць іх «у першую чаргу ўкладчыкам сталага веку». Апрача таго, «мадэрнізаваныя» выбары прэзідэнта дазволяць пакінуць у мінулым непрызнанне вынікаў беларускіх выбараў міжнароднай супольнасцю, санкцыі і невыязных дзяржчыноўнікаў, гаварылася ў звароце магіляўчан.

Для змены ўстаноўленага законамі парадку правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь патрабуецца ўнясенне адпаведных зменаў у Канстытуцыю і Выбарчы кодэкс, гаворыцца ў адказе старшыні пастаяннай парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзя Грыцкевіча, які адпраўлены ў адрас ініцыятара звароту грамадзян актывіста Беларускага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага з Магілёва.

«У адпаведнасці з артыкулам 140 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, раздзел IV Канстытуцыі, які рэгламентуе ў тым ліку пытанні выбараў прэзідэнта і паўнамоцтвы дзяржаўных органаў па іх правядзенні, можа быць зменены толькі шляхам рэферэндуму», — гаворыцца ў адказе дэпутата.

«Як вынікае з адказу, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не супраць правядзення выбараў прэзідэнта такім чынам, які прапанавалі грамадзяне. Г.зн. і наверсе, і ўнізе ўжо склалася агульнае разуменне мэтазгоднасці правядзення выбараў так, як яны праходзяць у нашай краіне. Застаецца толькі ўтрэсці фармальнасці па законах. Трэба ствараць ініцыятыўную групу і арганізоўваць рэферэндум», — заявіў Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сцвярджала, што на выбары 2015 года выдзелена каля 100 млрд рублёў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»7

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»7

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць