Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты
Пасля трох сутак пад вартай 17‑гадовага Міхаіла Драгуна і 37‑гадовую Яўгенію Тарасенку адпусцілі. Паведамляецца, што яны супрацоўнічаюць са следствам і будуць чакаць суда на волі. З іх узялі падпіску аб нявыяздзе.

Раней паведамлялася, што гродзенскія блогеры сабралі каля 1,5 мільёна рублёў, абяцаючы накіраваць большую частку на лячэнне цяжка хворага дзіцяці. Але з гэтай сумы толькі 200 тысяч дайшлі да маці хлопчыка, 315 тысяч патрацілі на прызы, а астатняе — каля мільёна — сышло на раскошнае жыццё: падарожжы, кватэра, аўто, гаджэты і казіно.
Блогерам па законе пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці
Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы
Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў
Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?
Каментары