Аўто11

У Мінску пачалося тэставанне сістэмы дэтэктавання небяспекі, крок да «разумнай МКАД» 

На скрыжаванні МКАД і Партызанскага праспекта праводзіцца тэставанне сістэмы дэтэктавання небяспекі. Справа «разумнай МКАД» зрушылася з мёртвай кропкі, піша Onliner.

Фота: Максім Маліноўскі; БАЭС

Комплекс кітайскай вытворчасці з васьмі камер і дэтэктараў усталяваны на скрыжаванні з ініцыятывы Мінскага ДАІ, распавядаюць спецыялісты.

Пакуль сістэма толькі ідэнтыфікуе небяспеку, але мае шырэйшыя магчымасці.

Сістэма, нацэленая на пэўны адрэзак дарогі, можа, напрыклад, распазнаць пешахода ў небяспечным месцы (пешаходы не рэдкасць і ў месцах, дзе няма пераходу) і не толькі паведаміць аб гэтым у цэнтр кіравання (гэта важна, калі пешаходу спатрэбіцца дапамога), але і параіць кіроўцам знізіць хуткасць як праз табло, так і на аўтамагнітолу. Тое ж тычыцца аварый, дарожных работ, затораў.

Што важна, сістэма можа прагназаваць негатыўныя наступствы бягучай сітуацыі.

Напрыклад, шмат машын, што адначасова выехалі на адрэзак дарогі з розных напрамкаў (як тое бывала пры снегападах) — ужо патэнцыйная небяспека, якая патрабуе ўвагі дыспетчара.

Сістэму плануецца ўсталяваць не толькі на ўсіх развязках і некаторых перагонах МКАД, але і на праспекце Машэрава. На апошнім сістэма можа павялічыць сярэднюю хуткасць з 25—30 да 40 км/г.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць