Навука і тэхналогіі

Неўролагі навучыліся «выклікаць думкі»

Тhe Nature Methods journal публікуе справаздачу каманды неўролагаў University College London, якія навучыліся здымаць інфармацыю з асобных нейронаў, выкарыстоўваючы ўспышкі святла як стымулятар.

З пэўным дапушчэннем можна сказаць, што навукоўцы навучыліся выклікаць пэўную «думку» мышэй шляхам падбору знешняга раздражняльніка.

Тэхналогія дазваляе выбарачна стымуляваць асобныя нейроны мозга ў розных спалучэннях і ацаніць адказ. Старэйшы аўтар Майкл Хосэр, прафесар неўралогіі ў Інстытуце медыка-біялагічных даследаванняў Вольфсана, сцвярджае, што такая зваротная сувязь дазваляе даследаваць працу мозга. «Гэтак жа, як мы аб'яднаем пэўныя словы ў сказы, якія выклікаюць адказ ад таго, каму мы гаворым, так і з дапамогай святла мы актывуем пэўныя камбінацыі нервовых клетак у інтактным мозгу і запісваем рэакцыю іншых клетак».

Навукоўцы навучыліся стымуляваць адныя і тыя ж групы нейронаў у мышэй і цягам некалькіх тыдняў запісвалі і аналізавалі рэакцыю мозга. Дзеля кантролю стымуляваліся і групы нейронаў, якія рэагуюць на дотык. У кожным выпадку раздражненне абмежаванай групы клетак выклікала комплексную рэакцыю соцень суседніх нейронаў. Перавага метаду ў тым, што ён не патрабуе аператыўнага ўмяшання: мозг застаецца незакранутым, інтактным, таму рэакцыі нічым не скажаюцца, а сам эксперымент фактычна не ўплывае на здароўе паддоследных.

Даследчыкі ўпэўненыя, што працяглыя эксперыменты ў гэтым напрамку дазволяць «узламаць код» пачуццяў, зразумець, як мозг апрацоўвае інфармацыю і прымае рашэнні. У будучыні стане магчымым аналіз працэсаў, якія адбываюцца ў хворым мозгу, а таксама асаблівасцяў адчування ў аўтыстаў і людзей з замаруджаным псіхічным развіццём. 

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак12

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»22

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць