Афтальмолагі-легенды. У дзень 110-годдзя Таццяны Бірыч памерла яе дачка і прадаўжальніца дынастыі Тамара Бірыч
10 студзеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага афтальмолага Таццяны Бірыч — першай жанчыны-прафесара ў нашай краіне. Раніцай гэтага ж дня раптоўна памерла яе дачка, прадаўжальнік афтальмалагічнай дынастыі, прафесар, заслужаны доктар Рэспублікі Беларусь Тамара Бірыч. На дваіх маці і дачка 60 гадоў узначальвалі кафедру вочных хвароб Мінскага медуніверсітэта.
Тамара Бірыч нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. З дынастыі медыкаў: маці была вядомым афтальмолагам, бабуля — акушэркай.
Пасля заканчэння ў 1962-м Мінскага медінстытута Тамара па размеркаванні два гады працавала акулістам у раённай паліклініцы Барысава. З 1963 года — ардынатар вочнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1971 годзе, скончыўшы завочную аспірантуру пры НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1987-м — доктарскую.
З 1975 працавала ў БДМУ спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 года па снежань 2005 года — загадчыцы кафедры вочных хвароб.
Доктарская дысертацыя: «Ішэмічныя працэсы дыска глядзельнага нерву ў патагенезе, дыягностыцы і лячэнні першаснай адкрытавуглавай глаўкомы». З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.
Асноўны напрамак даследаванняў Тамары Бірыч — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вока, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.
Узначальвала рэканструктыўныя кірункі ў афтальмахірургіі вока, упершыню ў рэспубліцы ужыўшы ў практыцы хірургічнага лячэння катаракты імплантацыю штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адслоек сятчаткі і іншых захворванняў вачэй. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.
Бірыч займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, быў знойдзены рост захворвання катарактай, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.
Пад кіраўніцтвам Тамары Бірыч абаронена 4 доктарскія дысертацыі, 12 кандыдацкіх дысертацый. Яна аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух даведнікаў для дактароў, двух падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсанала. У 2007 годзе з удзелам Т. Бірыч быў апублікаваны падручнік па вочных хваробах для студэнтаў ВНУ. Ёй належаць тры аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама восем патэнтаў на вынаходніцтвы ў Беларусі.
Тамара Бірыч была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў, у 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».
Пахаванне Тамары Андрэеўны пройдзе ў панядзелак, 12 студзеня. Развітацца з ёй можна будзе ў рытуальнай зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па адрасе Чырвонаармейская, 12, а 12 гадзіне.
«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні
Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу даведзём да канца11
«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай8686
Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?11
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі1515
«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу22
«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу2
«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні
Галоўнае
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі1515
«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе
Рост цэн на срэбра прымусіў папулярнага вытворцу ювелірных выбараў Pandora перайсці на плаціну11
Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі
Каментары