Свет2525

Кадыраў сабраў сотні тысяч мусульман на мітынг супраць «Шарлі Эбдо» ў Грозным

Бі-Бі-Сі

У цэнтры Грознага праходзіць шматтысячны мітынг супраць публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда. Улады Чачні ўпэўненыя, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел не менш за паўмільёна чалавек.

Многія ўдзельнікі трымаюць плакаты з надпісамі «Рукі прэч ад нашага любімага прарока Мухамеда», «Мы любім прарока Мухамеда» і «Прарок Мухамед — найлепшы з людзей».

У пачатку мітынгу кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што «мусульмане Расіі не дазволяць выкарыстоўваць сябе для таго, каб разгойдваць сітуацыю ў краіне».

«Мы заўсёды былі надзейнымі абаронцамі Расіі, і сёння мы ў стане даць годны адпор любым ворагам нашай бацькаўшчыны», — заявіў Кадыраў.

Пасля гэтых слоў яму давялося зрабіць паўзу, бо мітынгоўцы пачалі скандаваць «Алах Акбар».

На мінулым тыдні Кадыраў назваў сваімі асабістымі ворагамі ўсіх, хто «падтрымлівае права часопіса Charlie Hebdo абражаць рэлігійныя пачуцці 1,5 млрд мусульман».

Маршрут мітынгу пралягае ад плошчы «Хвілінка» да цэнтральнай мячэці імя Ахмат-Хаджы Кадырава «Сэрца Чачні», дзе вернікі зробяць малітву і калектыўны намаз.

Раней Кадыраў назваў экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага ворагам усіх мусульман свету, пасля таго як той заклікаў журналістаў публікаваць карыкатуры на прарока Мухамеда ў знак пратэсту супраць забойства журналістаў у Парыжы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць