Грамадства2121

У Баранавічах бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся генпракурору на дыскрымінацыю

Яны настойваць, каб іх дзецям стварылі ўмовы для навучання на роднай мове.

Яся Малашчанка, фота са старонкі УКантакце

Як патлумачыла Таццяна Малашчанка, маці адной з дзяўчынак, у звароце бацькі дзяцей адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.

У 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучыліся тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак там ім адмовілі ў стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове. Баранавіцкія ўлады тлумачаць гэта тым, што дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас няма. У Баранавіцкім гарвыканкаме патлумачылі, што клас будзе створаны, толькі калі бацькі 24 вучняў пагодзяцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

– Цяпер усе вышэйшыя інстанцыі адказваюць нам словамі баранавіцкіх чыноўнікаў, што сродкаў няма, – тлумачыць маці дзяўчынкі. – Так працягваецца ўжо паўгода. Мы проста ходзім па коле.

Бацькі дзяўчатак лічаць, што арт. 50 Канстытуцыі РБ, а таксама арт. 17 аб роўнасці моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы ў любой навучальнай установе краіны.

– Таму мы просім генеральнага пракурора абараніць нашыя законныя правы і пакараць парушальнікаў закона, – кажа Таццяна Малашчанка. – Калі ж і ў пракуратуры нам адмовяць, будзем звяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у ААН. 

Калі нічога не зменіцца, маці дзяўчынкі таксама мае намер не пускаць дзяўчынку ў гімназію ды вучыць яе дома: «Можа, тады хаця б чыноўнікі неяк зрэагуюць».

Пакуль дзяўчаткі вучацца ў рускамоўным класе. Але яны самі хочуць вучыцца на роднай мове і вядуць дзённікі і сшыткі па-беларуску.

– На жаль, мы не знайшлі ўсіх падручнікаў на роднай мове, – скардзіцца Таццяна. – Каб зрабіць хатняе заданне, Яся спачатку перакладае задачы па матэматыцы на беларускую, а пасля ўжо іх рашае.

Аднак, па словах маці, апошнім часам дзяўчынка кажа, што пачынае патроху забываць беларускую мову.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць