Грамадства33

Дакажы, што не белсатавец

Пасьля інтэрвію зь сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, эканамістам Паўлам Данейкам у Менску былі затрыманыя журналісты Ўладзімер і Галіна Самойлавы і тэлеапэратар Валер Булдык. У выніку затрыманьня і надгляду рэчаў прадстаўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру.

Пасьля інтэрвію зь сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, эканамістам Паўлам Данейкам у Менску былі затрыманыя журналісты Ўладзімер і Галіна Самойлавы і тэлеапэратар Валер Булдык. У выніку затрыманьня і надгляду рэчаў прадстаўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру.

Група журналістаў запісвала 12 студзеня інтэрвію з Паўлам Данейкам. Сустрэча праходзіла ў Менску, у яго дома. Тэкставы варыянт гутаркі меркавалася друкаваць у тыднёвіку «Налоговый курьер предпринимателя», а відэасюжэт — прапанаваць адной з тэлевізійных кампаній, піша Camarade online.

Тэма інтэрвію больш чым актуальная. Несанкцыянаваны мітынг, які правялі 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы каля 3 тысячаў прадпрымальнікаў, гаворыць пра тое, што рынкавыя рэформы ў краіне праходзяць, мякка кажучы, са скрыгатам. У праблемах трансфармаваньня плянавай эканомікі ў рынкавую Павал Данейка — адзін з найбольш дасьведчаных адмыслоўцаў.

Выйшаўшы зь ягонага дому пасьля заканчэньня сустрэчы, журналісты не пасьпелі выклікаць таксі, паколькі амаль адразу да іх падышлі двое ў цывільным у суправаджэньні капітана міліцыі.

— Вашы дакумэнты!
— Калі ласка. У чым справа?
— Атрыманая апэратыўная распрацоўка пра тое, што ў гэтым доме адбыўся крадзеж. Чыя гэта апаратура?
— Мая, — адказала Галіна Самойлава. — Я — прафэсійны апэратар, рыхтую сюжэты для розных тэлекампаній.
— У вас ёсьць дакумэнты на яе?
— Вядома, але з сабой я іх не важу. У гэтым няма аніякай неабходнасьці. Да таго ж, Павал Данейка можа пацьвердзіць нашыя асобы і тое, што мы працавалі менавіта ў яго. Увайшлі ў дзьверы і выйшлі празь іх!

Выкліканы па мабільным тэлефоне Павал Данейка пацьвердзіў, што ні пра які крадзеж у дадзеным выпадку ня можа быць і гаворкі. Сустрэча агаворвалася загадзя, і ён добра ведае журналістаў. Але на супрацоўнікаў органаў гэта не зрабіла ніякага ўражаньня. Журналістаў адвезьлі ў аддзяленьне Цэнтральнага РУУС, дзе быў праведзены надгляд іх асабістых рэчаў.

Допыт працягваўся каля трох гадзінаў. У выніку ўсю апаратуру, відэакасэты, фотаапарат забралі. На пытаньне, ці будзе апаратура вернутая, нічога пэўнага не адказалі:

«Калі здолееце давесьці, што яна належыць менавіта вам, і што інтэрвію здымалася легальна».

Дарэчы, прадстаўнікоў у цывільным больш за ўсё цікавіла пытаньне, ці не рабілася інтэрвію для незалежнай беларускай тэлекампаніі «Белсат».

belaruspartisan.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць