Улада11

Беларускае войска не зьбіраецца канчаткова пераходзіць на кантракт

Тым часам украінскае ў хуткім часе можа стаць цалкам прафэсійным.

Узброеныя сілы ня ставяць мэты цалкам пераходзіць на кантрактную службу, а працягнуць працаваць па зьмяшанай сыстэме, паведаміў журналістам першы намесьнік начальніка галоўнага арганізацыйна‑мабілізацыйнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Беларусі палкоўнік Ігар Козел.

На сёньня 42 вайсковыя часткі цалкам укамплектаваныя вайскоўцамі кантрактнай службы. Колькасьць салдатаў і сяржантаў, што служаць па кантракце складае 7 тысяч чалавек, а ўсяго ў войску іх служыць каля 25 тысяч чалавек. Да 2010 году Міністэрства абароны плянуе ўкамплектаваць кантрактнікамі кожную вайсковую частку і давесьці іх агульную колькасьць да 50%. На кантракт плянуецца перавесьці асноўныя баявыя спэцыяльнасьці, зьвязаныя з выкарыстаньнем складанай вайсковай тэхнікі.

Тым часам украінскае войска ў хуткім часе можа стаць цалкам прафэсійным. Паводле рашэньня прэзыдэнта Украіны, які зьяўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым, Узброеныя сілы гэтай краіны павінныя перайсьці на кантракт паводле добраахвотнага прынцыпу камплектаваньня ў 2010 годзе. Тэма войска ў нашых паўднёвых суседзяў актыўна эксплюатуецца палітыкамі. Адмена абавязковага прызыву з 2008 году стала адным з перадвыбарчых лёзунгаў БЮТ.

У Расеі тэрмін абавязковай вайсковай службы складае 1,5 гады, у бягучым годзе мае скараціцца да 1 году. У Польшчы прызываюць на 9 месяцаў, да 2010 году плянуецца канчатковы пераход да прафэсійнага войска. У Латвіі добраахвотнае войска дзейнічае ад 1 студзеня 2007 г., у Літве пакуль прызываюць на год (існуе альтэрнатыўная служьа на той жа тэрмін), але да 2012‑13 гг. плянуецца пераход да кантрактнай службы. А ў Грузіі, Армэніі ды Кыргызстане ад вайсковай службы можна цалкам законна адкупіцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць