Кіно88

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм

Ужо прададзена тры мільёны экземпляраў гэтага псіхалагічнага нон-фікшна.

Фота: Tochka.by

Кніга беларускай пісьменніцы і журналісткі Вольгі Прымачэнкі «Пяшчотна да сябе» («К себе нежно») стала бестселерам. У ёй расказваецца, як любіць сябе, прымаць свае пачуцці, расстаўляць прыярытэты. Цяпер па кнізе здымуць фільм у Расіі.

Расійская выдавецкая група «Эксмо» і прадзюсарскі цэнтр «Яндэкса» «Плюс студыя» падпісалі пагадненне аб сумесным інвеставанні ў вытворчасць фільма, паведамляюць «Ведомости».

Здымкі пачаліся ў жніўні 2025 года, жанр стваральнікі вызначылі як «жыццесцвярджальная камедыя». Рэжысёрам фільма стаў Іван Кітаеў («Без правілаў», «Былыя»), а сцэнарыстам — Дар'я Грацэвіч («Здрады», «Халоп»). Ролі ў карціне выканаюць Карына Разумоўская, Арцём Ткачэнка, Пелагея Неўзорава, Вольга Медыніч.

Паводле сюжэту фільма, паспяховая доктарка Надзя да сваіх 40 гадоў раптам разумее, што зусім нічога не ведае пра сябе. Жанчына адна выхоўвае дачку Алівію і жыве ў кватэры свякрухі, муж Надзі Барыс сышоў ад яе два гады таму. І ў гэты момант яна атрымлівае «шэсць урокаў пяшчотнасці», якія дапамагаюць Надзі «зноў адшукаць сябе, свой уласны голас і сваю новую надзею», адзначаецца ў рэлізе «Эксмо».

Выхад фільма запланаваны на красавік 2026 года.

Псіхалагічны нон-фікшн «Пяшчотна да сябе» быў выдадзены ў 2020 годзе. Гэтая кніга не раз станавілася лідарам продажаў у Беларусі і Расіі. Пазней яна выйшла і па-беларуску.

Кнігі Вольгі Прымачэнкі ў беларускім перакладзе. Фота: інстаграм пісьменніцы

Сукупная рэалізаваная колькасць кніг (папяровых, электронных і аўдыёкніг), па звестках выдавецтва «Эксмо», ужо перавысіла 3 млн асобнікаў.

Вольга Прымачэнка пасля напісала таксама кнігі «З табой я дома» і «Усё скончыцца, а ты не», якія таксама сталі папулярныя. «З табой я дома» выдадзена і па-беларуску.

Вольга Прымачэнка. Фота: інстаграм пісьменніцы

Каментары8

  • У сябе ў кдб перайдзіце на беларускую
    07.11.2025
    Ваван, з сябе пачні. Яна хаця б выдала свае кнігі па-беларуску таксама, і наўрад зрабіла гэта з фінансавых меркаванняў.
  • Імя
    07.11.2025
    Гэтыя рэверансы з перакладамі маюць значэнне хіба толькі для самазаспакаення асобы, асноўным напрамкам дзейнасці якой ёсць умацаванне русского міра.

    З крытыкай крытыкі расейшчынай згодны.
  • .
    07.11.2025
    Такі жанр купляюць значна больш за мастацкую літаратуру.
    1) Прапанаваць адказ у крызіс сярэдняга ўзросту і
    2) Каб той адказ быў парадаксальна прыемным і не цяжкім, напрыклад, "што з'есці каб пахудзець" або "ты недастаткова сябе любіш!"

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць4

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць