Свет55

У Крыме кіраўнік Курултая на допыце прынцыпова даваў адказы па-крымскататарску. У ФСБ не знайшлі перакладчыка

Кіраўнік ЦВК Курултая крымскататарскага народу Заір Смядляеў, якога выклікалі ў пятніцу на допыт ва Упраўленне ФСБ РФ па Рэспубліцы Крым, адмовіўся адказваць на пытанні следчых на рускай мове, скарыстаўшыся сваім правам даваць тлумачэнні на роднай крымскататарскай мове.

З гэтай прычыны допыт у ФСБ перанеслі на 10 лютага.

«Я скарыстаўся сваім правам даваць тлумачэнні на роднай крымскататарскай мове. Згодна з артыкулам 18 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РФ, я маю права даваць тлумачэнні на роднай мове і маю права на бясплатнага перакладчыка. Паколькі сёння па тэхнічных прычынах яны не змаглі арганізаваць прысутнасць перакладчыка, допыт перанесены на 10 лютага, 9.30», — распавёў кіраўнік ЦВК Курултая.

Раней Заір Смядляеў паведамляў на сваёй старонцы ў Facebook, што яго выклікаюць на допыт па «справе 3 мая». Гаворка ідзе аб масавым мітынгу пратэсту супраць забароны на ўезд у Крым лідэра крымскіх татараў Мустафы Джэмілева.

Крымскія татары прарвалі кардон АМАПа для сустрэчы Джэмілева, 3 мая 2014 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца1

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?39

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках3

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца69

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца1

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць