Магілёўскія ратаўнікі папярэдзяць рыбакоў песнямі робата-акуня ВІДЭА
Пра вынаходку, што ўмее размаўляць і нават спяваць, распавядае СТВ.
Таварыства ратавання на водах спадзяецца папярэдзіць рыбакоў аб небяспецы рыбалкі на тонкім лёдзе прынамсі такім экстравагантным спосабам.
Звыклыя папярэджанні працуюць не заўсёды, толькі з пачатку цяперашняга зледзянення ў Магілёўскай вобласці загінулі чацвёра рыбакоў.
Электронны акунь, што з’явіўся на ўзбраенні ратаўнікоў, мае прыладу для агучкі абвестак (ці нават песень) і базу кіравання.
«Пэўна, не кожнаму рыбаку так пашанцуе, каб сама прырода папярэдзіла яго аб небяспецы», — сур’ёзна разважае Мікалай Маісееў, прадстаўнік таварыства.
Каментары