Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус распавёў журналістам некаторыя падрабязнасці перамоў у Мінску, паведаміўшы, што найбольшыя спрэчкі былі па двух пунктах.

Ларан Фабіус і Франсуа Алянд у мінскім аэрапорце, Reuters.com
Пра гэта дыпламат, які ўдзельнічаў у мінскіх перамовах разам з прэзідэнтам Франсуа Аляндам, распавёў у эфіры тэлеканала iTele.
«Дыялог з Расіяй быў дастаткова жорсткі», — падкрэсліў міністр. Пасля ён вынес гэтую фразу ў якасці рэзюмэ перамоваў, напісаўшы ў «Твітэры» на французскай: «З самага пачатку наша стаўленне было такім: дыялог і цвёрдасць».
«Былі дзве ключавыя праблемы на перамовах — агульны кантроль за ўкраінскай-расійскай мяжой і спецыяльны статус Данбаса», — заявіў ён.
У прыватнасці, ён распавёў, што менавіта было каменем сытыкнення ў другім пытанні. «Словы (фармулёўка) былі асабліва важныя. Калі ты слухаеш ўкраінцаў, яны настойваюць, што павінен быць толькі тэрмін «дэцэнтралізацыя» (Данбаса)… Бярэ слова Расія — і настойвае, што павінна быць аўтаномія», — пераказаў Ларан Фабіус падрабязнасці дыялогу.
«І Украіна, і Расія настойвалі, што гэта — гістарычна, культурна — адпаведна ўкраінскі або расійскі рэгіён», дадаў дыпламат.
Як вядома, у выніку, пры падтрымцы еўрапейскіх перамоўшчыкаў, ва ўзгодненым тэксце не аказалася згадак пра федэралізацыю або пра аўтаномію тэрыторый, непадкантрольных Украіне.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары