Здарэнні55

29-гадовы брэстаўчанін забіў жонку манціроўкай

У Брэсце па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі затрыманы мясцовы жыхар. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, у дачыненні да мужчыны Брэсцкім міжраённым аддзелам СК распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). 

Падазроны пад раніцу 16 лютага ў сябе дома нанёс 27-гадовай жонцы не менш як тры ўдары манціроўкай у вобласць галавы. 

Са слоў мужчыны, 15 лютага дома разам з жонкай ён распіваў спіртное. Іх 10-месячную дачку на выхадныя ўзялі да сябе бацькі жанчыны. У ноч на 16 лютага паміж мужам і жонкай разгарэўся канфлікт з-за рэўнасці мужа, падчас якога той стаў наносіць сваёй жонцы ўдары манціроўкай. 

Усвядоміўшы зробленае, мужчына выклікаў супрацоўнікаў хуткай дапамогі, якія зафіксавалі біялагічную смерць жанчыны. 

Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім працуюць следчыя. 

Для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў здарэння праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначаны комплекс судовых экспертыз. 

Як зазначыла Дранькова, раней мужчына не судзімы, працуе вадзіцелем у адной з арганізацый горада. Шлюб муж і жонка зарэгістравалі каля года таму.

Каментары5

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць