Музыка22

Вакаліст Iron Maiden прайшоў лекаванне ад раку

Брус Дыкінсан паспяхова пазбавіўся ад невялікай ракавай пухліны.

Брус Дыкінсан. Фота: spirit-of-metal.com

Напярэдадні Калядаў у 56-гадовага Бруса Дыкінсана была знойдзеная невялікая ракавая пухліна на ніжнім боку языка. Сямітыднёвы курс хіміятэрапіі і радыялогіі быў завершаны 18 лютага, паведамляе афіцыйны сайт Iron Maiden.

Пухліна была знойдзеная на ранняй стадыі, прагнозы па лекаванні пазітыўныя.

«Брус трымаецца вельмі добра з улікам абставін, увесь гурт настроены пазітыўна», — піша Iron Maiden на афіцыйным сайце.

Медыкі разлічваюць на поўнае аднаўленне здароўя спевака ў канцы мая, але затым Дыкінсану спатрэбіцца яшчэ некалькі месяцаў, каб вярнуць форму.

***

Брус Дыкінсан са школы выступаў у складзе гурта Styx, пазней далучыўся да Samson. У склад Iron Maiden Дыкінсан прыйшоў у 1981 годзе на змену Полу Ды’Ана, першым альбомам з яго ўдзелам стаў «The Number of the Beast». Пакінуў гурт у 1993 годзе дзеля сольнай кар’еры. Альбомы Iron Maiden, запісаныя без яго ўдзелу, не мелі поспеху у крытыкаў і фанатаў. Дыкінсан вярнуўся ў Iron Maiden у 1999 годзе, з таго часу няспынна выступае з гуртом. Лічыцца адным з галоўных вакалістаў жанру heavy metal. Таксама мае ліцэнзію пілота і кіруе Boeing 757, піша фантастычныя раманы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць