Эканоміка33

Moody's панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расіі да смеццевага

У якасці асноўных прычын агенцтва называе наступствы ўкраінскага крызісу, падзенне цэнаў на нафтапрадукты, а таксама абменнага курсу рубля. Міністр фінансаў Расіі ў раздражнёнай заяве назваў рашэнне крэдытнага агенцтва «палітычным».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расіі на адну прыступку — з узроўню «Baa3» да спекулятыўнага «Ba1» з негатыўным прагнозам, гаворыцца ў рэлізе арганізацыі.

«Працягваецца крызіс на Украіне, нядаўняе падзенне цэнаў на нафту, а таксама зніжэнне курсу рубля будуць у далейшым падрываць магчымасці эканамічнага росту Расіі ў сярэднетэрміновай перспектыве», — кажа Moody's.

«Негатыўны прагноз адлюстроўвае патэнцыял далейшых больш сур'ёзных палітычных ці эканамічных узрушэнняў, звязаных як з ваенным канфліктам ва Украіне, так і ў сувязі з аднаўленнем зніжэння цэнаў на нафту», — пішуць прагназісты.

У метадалогіі Moody's рэйтынг «Ba1» адносіцца да спекулятыўнай катэгорыі.

У пачатку года рэйтынгавае агенцтва Fitch знізіла суверэнны рэйтынг Расіі да «ВВВ-«. Праз тыдзень агенцтва Moody's панізіла рэйтынг расійскіх дзяржаблігацый да «Baa3», змясціўшы яго ў спіс на перагляд у бок паніжэння. Такім чынам, Fitch і Moody's змясцілі рэйтынгі Расіі на ніжнюю прыступку інвестыцыйнай катэгорыі. Пры канцы студзеня агенцтва S&P першым панізіла суверэнны рэйтынг Расіі да «спекулятыўнага» ўзроўню «ВВ+» з інвестыцыйнага «ВВВ-«.

Міністр фінансаў Расіі Сілуанаў у тэрміновай раздражнёнай заяве сцвердзіў, што Moody's кіравалася палітычнымі матывамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць