Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы ператварылі кроплю вадкага металу ў робата

Далёка не тэрмінатар Т-1000, але вялікі крок наперад.

Кроплю металу навучылі рухацца і дэфармавацца ў залежнасці ад навакольнай прасторы, а таксама ператварацца ў помпу, паведамляе New Scientist.

Даследаванне кітайска-амерыканскай групы навукоўцаў апублікаванае ў часопісе PNAS, тычыцца кантролю кроплі сплава галія з прымесам індыя і волава.

Пры змяшчэнні ў саляны раствор і дадаванні ў якасці паліва алюмініевай стружкі кропля вадкага металу будзе рухацца па пэўнай траекторыі цягам гадзіны. Калі кроплю ўтрымліваць ў нерухомым стане, яна пачне перапампоўваць каля 50 мл вады на секунду.

«Гэта першая ў свеце помпа з аўтаномнай крыніцай энергіі», — заяўляе Цзын Лю, даследчык Універсітэта Цынхуа.

Калі даследчыкі пабачылі рух кроплі, то спачатку не змаглі патлумачыць механізм. Як высветлілася ў час эксперыментаў, праз зарадавы дысбаланс узнікае розніца ціску між краямі кроплі — гэта штурхае яе наперад. Пры кантакце з гідраксідам натрыя з’яўляюцца бурбалкі вадароду, што надаюць дадатковую хуткасць.

Вынікі даследавання можна выкарыстаць для кантролю за хуткасцю кроплі і каардынацыі руху мноства кропляў. Да таго ж, у 2014 годзе група Лю супольна з амерыканскімі навукоўцамі «навучыла» сплаў галія прымаць незвычайныя формы пры кантакце з электрычным токам і вяртацца ў пачатковы стан.

Па словах Лю, даследаванні дапамогуць стварыць паўнафункцыянальных вадкаметалічных робатаў, што змогуць, напрыклад, дастаўляць рэчывы па трубах ці нават крывяносных сасудах.

Навуковец жартуе, што хацеў бы вырасціць не тэрмінатара, а Флабера.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Пытанне аб перадачы Украіне замарожаных расійскіх актываў будзе вырашана днямі21

У Мінску прарыў трубы выклікаў сапраўдную паводку ВІДЭА2

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі9

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне78

Трамп мяркуе, што ва Украіне наспеў час правесці прэзідэнцкія выбары41

Сярэдні заробак — $2500, ВУП — $32 тысячы на чалавека. Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай прэзентавала стратэгію на 10 гадоў38

Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі да калоніі за Гаюна12

«Мы самі з усім разбяромся». Ціханоўскую спыталі пра сямейнае жыццё і скандал вакол мужа16

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць