Культура44

У Беларусі распачаўся тыдзень #vieršnica

З 12 па 19 сакавіка ва ўсіх сацыяльных сетках праходзіць тыдзень «Вершніцы».

«Вершніца» – гэта вобраз, распрацаваны для вокладкі кнігі Алеся Плоткі «Байсан», адмыслова перапрацованая выява герба «Пагоня». Ідэя належыць Алесю Плотку, эскіз зрабіла Ліза Пастушэнка. Паштоўка зь «Вершніцай» (дызайнэр –Юлія Галавіна) у 2015 годзе перамагла ў творчым конкурсе Беларускай службы Радыё Свабода «Віншуем па-беларуску».

А грамадзкае агенцтва «Арт-сядзіба» выпусьціла па матывах «Вершніцы» цішоткі. Адно што на паштоўцы «Вершніца» – на ярка-ружовым фоне, а на цішотках па шматлікіх просьбах дзяўчат ружовы колер заменены на чырвоны, патлумачыў дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус.

Пра тыдзень «Вершніцы» і ўмовы конкурсу распавядае паэт і музыка Алесь Плотка:

«Разам с «Арт-сядзібай» мы пасьпелі якраз да 8 сакавіка зрабіць сэрыю цішотак зь «Вершніцай». І некаторыя людзі пасьпяшаліся нас абвінаваціць у тым, што мы падтрымліваем гендэрна няправільныя сьвяты. Мы гэтай акцыяй пераконваем, што людзі павінны шанаваць, цаніць, любіць адзін аднаго круглы год, а ня ў пэўныя сьвяты. І мы вырашылі, каб наблізіць вясну, заклікаць людзей пад гэтымі брэндамі, тэгамі, якія паказваюць нечаканы погляд на звычайныя зьявы, распавесьці свае гісторыі, падзяліцца думкамі, проста паказаць прыгожыя, крэатыўныя фатаздымкі, каляжы».

Такім чынам, на конкурс прымаюцца фотаздымкі, каляжы, «фатажабы», проста філязофскія думкі, якія ў нечаканым сьвятле паказваюць актуаліі гендэрных стасункаў, стэрэатыпаў і каханьня.

Фатаздымкі зь фірмовымі цішоткамі і паштоўкамі зь «Вершніцай» вітаюцца найперш. Але галоўны крытэр – арыгінальнасьць паста ў сацыяльнай сетцы як самастойнага твора.

На конкурс залічваюцца пасты з тэгамі #viershnica #vieršnica #вершніца ў сацыяльных сетках vk.com, facebook.com, twitter.com ды instagram.com. Разглядаюцца ўсе працы, зьмешчаныя ў сацыяльных сетках да 17 гадзіны 19 сакавіка.

Уганараваньне пераможцаў адбудзецца 19 сакавіка на «Файным фэсьце», які ладзіцца стваральнікамі акцыі «Беларусам быць модна». Пераможцы атрымаюцьу падарунак:

за 1 месца – квіток на дзьве асобы на «Файны Фэст», кніга «Байсан», падпісаная аўтарам, цішотка гурта TerraKod (зь лімітаванай партыі) і любая цішотка ад symbal.by на выбар;

за 2 месца – квіток на дзьве асобы на «Файны Фэст» і любая цішотка ад symbal.by на выбар;

за 3 месца – на адну асобу на «Файны Фэст» + любая цішотка ад symbal.by на выбар

Для тых, хто лянуецца фатаграфавацца, а любіць «фатажабіць», усе зыходнікі разьмешчаныя тут

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць