Спорт66

Без медалёў: Беларусь не здолела заваяваць ніводнай узнагароды на чэмпіянаце свету па біятлоне

Сёння, у заключны дзень чэмпіянату свету па біятлоне, у Канціалахці прайшоў жаночы мас-старт. Золата выйграла ўкраінка Валянціна Семярэнка з вынікам 34.32,9.

Валянціна Семярэнка выйграла золата ў мас-старце і бронзу ў спрынце, AP

Срэбра - у Францыскі Пройс (Германія, +6,2), бронза ў італьянкі Карын Оберхофер (+12,6). У Дар'і Домрачавай — 4-е месца (+14,7).

Дар'я лідзіравала пасля двух этапаў, але на трэцяй стральбе двойчы прамахнулася, што адкінула яе на восьмае месца.

Такім чынам на чэмпіянаце свету беларусы не заваявалі ніводнага медаля.

Праўда, Домрачава ўмацавала лідарства ў агульным заліку Кубка свету, яна апярэджвае Кайсу Макарайнен на 21 бал.

У наступныя выхадныя ў Ханты-Мансійску пройдзе заключны этап Кубка свету:

спрынт, гонка пераследу і мас-старт. І вырашыцца, хто заваюе Вялікі крышталёвы глобус.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць