Грамадства2626

Мілінкевіч: Ва ўмовах пагрозы агрэсіі з боку Расіі нам неабходна нацыянальнае яднанне

«Ва ўмовах пагрозы агрэсіі з боку Расіі нам неабходна нацыянальнае яднанне», — заявіў старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы 18 сакавіка на пленарным пасяджэнні Еўранеста ў Ерэване.

Мілінкевіч падкрэсліў, што ўсе беларускія дэмакратычныя сілы «разам адстойваюць права беларусаў жыць у дэмакратыі і незалежнай краіне». 

«Дэмакратыя абавязкова прыйдзе, але сёння для нас галоўнае — абараніць незалежнасць, бо яе можна страціць за адну ноч, і тады не будзе ні свабоды, ні правоў чалавека, ні Радзімы», — сказаў Мілінкевіч. 

Паводле яго слоў, дэмакратычныя сілы выступаюць за дыялог унутры краіны. «За тое, каб палітычная дыскусія перадусім вялася не на вуліцах і плошчах, а ў міжнародна прызнаным беларускім парламенце», — адзначыў Мілінкевіч. 

Палітык падкрэсліў, што дэмакратычныя сілы таксама выступаюць за дыялог з ЕС: «Дыялогу няма альтэрнатывы. Але ён павінен будавацца на празрыстых прынцыпах, прагматычных адносінах з захаваннем павагі да каштоўнасцяў. Могуць быць цыклы прагрэсу і рэгрэсу, але Еўропа не павінна гаварыць: «Не хочаце з намі — да спаткання!» Трэба спрыяць лібералізацыі і росту еўрааптымізму як грамадзян, так і ўлад нашай краіны. Найважнейшае — захаваць тут «смак Еўропы». 

Паводле слоў Мілінкевіча, дыялог можа дапамагчы правесці ў Беларусі сумленныя выбары. «Нам вельмі важна, каб беларускія парламентарыі як роўныя з роўнымі былі прадстаўленыя ў Еўранесце, — сказаў ён. — Сёння мы прапаноўваем кампрамісны варыянт «5+5» (палова дэлегацыі ад Палаты прадстаўнікоў, палова — ад грамадзянскай супольнасці). Ёсць надзея, што выбары ў наш парламент у 2016 годзе пройдуць ужо адкрыта, справядліва, мы палічым галасы разам з уладамі — і ў гэтай зале Беларусь будзе прадстаўляць паўнацэнная дэлегацыя». 

Мілінкевіч дадаў: «Мы таксама вітаем запрашэнне афіцыйнай беларускай дэлегацыі на Рыжскі саміт Усходняга партнёрства ў маі, але лічым, што на ім павінен быць пачуты голас грамадзянскай супольнасці і беларускай апазіцыі». 

17—18 сакавіка ў Ерэване праходзіць чацвёртае пленарнае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест). У пасяджэнні рабочай групы па Беларусі Еўрапарламента напярэдадні ўдзельнічалі прадстаўнікі сямі апазіцыйных структур Беларусі: лідары Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Каментары26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць