Надвор'е

За апошнія 25 гадоў у Беларусі пацяплела на 1,2°С

За апошнія 25 гадоў сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі перавысіла норму на 1,2°С, паведаміла 19 сакавіка на брыфінгу ў Мінску начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская.

Норма сярэднегадавой тэмпературы ў Беларусі — 5,8°С, але, паводле слоў спецыяліста, з 1989 года ў краіне назіраецца самае працяглае і інтэнсіўнае за гісторыю назіранняў пацяпленне. За гэты перыяд сярэдняя тэмпература паветра вырасла практычна ў кожным месяцы, але найбольш прыкметна — у зімовыя і вясновыя месяцы, што прывяло да больш ранняга сыходу снежнага покрыва і пераходу тэмпературы да плюсавых значэнняў. «У сярэднім за 25 гадоў гэты пераход праходзіць на 10-15 дзён раней за звычайныя тэрміны», — адзначыла спецыяліст.

Акрамя таго, змяніліся даты пераходу сярэднясутачнай тэмпературы праз пэўныя межы, напрыклад, на дэкаду раней пачынаецца вегетацыйны перыяд, адпаведна і яго працягласць павялічылася ў сярэднім на 12 дзён.

У перыяд пацяплення змянілася таксама размеркаванне ападкаў па тэрыторыі краіны і павялічылася іх кантраснасць. «Калі сярэднія сумы ападкаў значна не змяніліся, то прыкметна змянілася нераўнамернасць іх выпадзення як на працягу года, так і ў цэлым за асобныя гады. Прыкладна ў палове гадоў перыяду пацяплення ў краіне адзначаюцца засушлівыя ўмовы на працягу двух і больш месяцаў — гэта асабліва адчувальна ў перыяд актыўнай вегетацыі раслін. У той жа час у гэты перыяд адзначаюцца і выключна вільготныя гады», — расказала Камароўская.

Паводле яе слоў, у сярэднім за апошнія 20 гадоў недабор ападкаў адзначаны ў красавіку, чэрвені і жніўні, калі выпадала адпаведна 91%, 93% і 88% ад нормы, некалькі больш за норму ападкаў назіралася ў лютым, сакавіку і кастрычніку. Памяншэнне ападкаў адзначаецца, у прыватнасці, у паўднёвай меліяраванай частцы краіны, а на поўначы, наадварот, адзначаны нязначны рост ападкаў. 

Колькасць дзён з ападкамі за перыяд пацяплення паменшылася са 175 да 167. «Тэндэнцыі памяншэння дзён з ападкамі адзначаныя як у халодныя, так і ў цёплыя перыяды. Памяншэнне колькасці дзён з ападкамі адбылося ў асноўным з-за памяншэння колькасці дзён з малой колькасцю ападкаў — ад 0,1 да 0,4 міліметра», — патлумачыла спецыяліст. У цэлым, паводле яе слоў, змяненні ў выпадзенні ападкаў нязначныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць