Усяго патроху66

Топ-10 сённяшніх першакрасавіцкіх медыйных качак

Штогод 1 красавіка розныя медыі публікуюць фэйкавыя навіны, якія, аднак, чытачы часам прымаюць за праўду. Сёлетнія інфармацыйныя «качкі» у падборцы «Нашай Нівы».

«Комсомольская правда в Беларусі» замахнулася на святое — распавяла чытачам аб планах дэмантажу Нацыянальнай бібліятэкі. Будынак павінны перавесці ў магілёўскі «Дыснэйлэнд», папярэдне прыбудаваўшы зверху яшчэ адзін алмаз. А на былым месцы бібліятэкі пабудуюць самы вялікі ў Еўропе футбольны стадыён, піша «Камсамолка».

Яшчэ адна «качка» ад «Камсамолкі» — усталяванне прыжыццёвага пазалочанага помніка Домрачавай каля «Мінск-Арэны».

«Народныя навіны Віцебска» паведамілі аб вялізарным сонечным гадзінніку ў выглядзе салдата, які з’явіцца на галоўнай плошчы горада да 9 Мая. Паводле праекта, гноманам гадзінніка стане штых, які салдат сціскае ў руцэ. Апроч таго, кожную гадзіну з навакольных калонак будуць гучаць савецкія песні аб вайне.

Беларускі мікраблогер @belamova твітнуў фэйкавую навіну аб тым, што цана нафты абрынулася да 39$ за барэль. На гэта павёўся дырэктар Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў. 

Дзяржаўны телеканал АНТ распавёў, што неўзабаве беларускія вытворцы пачнуць вырабляць замарожаны бярозавік, а на сайце Naviny.by з’явіўся артыкул аб будоўлі грандыёзнага тунэля пад Беларуссю і Літвой, які злучыць Расію з Калінінградам.

Сайт «Тайга.инфо» 1 красавіка паведаміў, што будаўніцтва чацвёртага моста ў Краснаярску спынена праз сенсацыйнае вынаходніцтва сібірскіх навукоўцаў. Тыя адшукалі ў раёне будоўлі рэшткі старажытнай цывілізацыі. Папярэднія археалагічныя даследванні кажуць аб тым, што размова ідзе аб новым, дагутэль невядомым тыпе людзей, ад якога меркавана і пачалося засяленне ўсяго свету.

Брытанская Mirror напісала аб новай сістэме, праз якую цяпер будуць прызначацца міністры. Так, паводле газеты, сакрэтны сацсеткавы ўрад будзе маніторыць сацыяльныя сеткі падчас выбараў, і, грунтуючыся на меркаванні карыстальнікаў, абіраць людзей на пасады міністраў. Таксама ў артыкуле чытачам прапануецца ацаніць новую электаральную форму.

А інфармаванае брусельскае выданне EUobserver напісала, са спасылкай на Федэрыку Магерыні, што Францыя перадасць верталётаносцы «Містраль», якія павінны былі прадаць Расіі, дыпламатычнай службе Еўрасаюза. Многія расійскія СМІ «навіну» перадрукавалі. 

А Google да 1 красавіка зрабіла старонку «наадварот» і запусціла гульню «Pacman» на гугл-мапах. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць