Грамадства22

Стаўбцоўскія ўлады забаранілі пікет у абарону брукаванай дарогі

Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт забараніў правядзенне пікета 3 красавіка ў Стоўбцах у абарону брукаванай дарогі, паведаміў сябра аргкамітэта па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Еўраперспектыва» Дзяніс Кобрусеў. 

Як паведамлялася раней, аргкамітэт па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Еўраперспектыва» і аргкамітэт па стварэнні Таварыства аматараў гісторыі 17 сакавіка адправілі ў Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт заяву аб правядзенні пікета па ратаванні брукаванай дарогі пад Стоўбцамі (Мінская вобласць). У канцы 2014 года і пачатку 2015-га раённыя ўлады пачалі пілаваць дрэвы ўздоўж бруку, якому больш як 80 гадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, улады маюць намер разбурыць брукаванку для будаўніцтва аб`язной дарогі вакол Стоўбцаў.

Пікет планавалася правесці для інфармавання грамадзян пра планы знішчэння бруку на ўчастку аўтадарогі Р64 паміж Стоўбцамі і вёскай Новы Свержань і алеі ўздоўж яе і збору подпісаў пад калектыўным зваротам грамадзян. Пікет быў заяўлены на 3 красавіка ў цэнтры Стоўбцаў. 

Як паведаміў Кобрусеў, раённыя ўлады аргументавалі адмову тым, што паколькі «рашэнне райвыканкама на выкананне будаўніча-мантажных работ па капітальным рамонце дарогі мясцовага значэння П-00025 не прымалася, адсутнічае сам прадмет абмеркавання і неабходнасць правядзення гэтага пікета». 

Тым не менш у афіцыйным адказе ўлады прызналі, што «вядуцца работы па добраўпарадкаванні прыдарожнай паласы, якія ўключаюць у сябе знішчэнне старых дуплістых і пашкоджаных маланкай дрэў, высечку хмызнякоў на прылеглых да дарогі сельгасугоддзях, прарэджванне і навядзенне парадку ўздоўж чыгункі».

«На 2015 год іншых мерапрыемстваў па вышэйзгаданым участку дарогі не прадугледжана», — гаворыцца ў адказе. 

«Адмова ў правядзенні пікета ніяк не паўплывае на нашу далейшую дзейнасць па абароне брукаванкі, — зазначыў Кобрусеў. — Несанкцыянаваных мерапрыемстваў у гэты момант праводзіць не плануем. Трэба дачакацца адказаў на іншыя нашы звароты, і тады будзем прымаць рашэнне, як дзейнічаць далей. Калі верыць мясцовым уладам, то брукаванку не будуць знішчаць прынамсі ў 2015 годзе».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае22

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?1

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае22

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць