Прыватныя абвесткі11

Беларуская маніфэстацыя ў Нью-Ёрку

10 лютага ў 10.30 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza.

10-га лютага Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.

Актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.

Два гады таму Артур Фінькевіч быў арыштаваны і прысуджаны да абмежавання свабоды за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!». Падчас адбывання пакарання на маладога чалавека некалькі разоў накладалі спагнанні за парушэнне рэжыму, з якімі ён быў не згодны, але абскардзіць гэтыя прысуды яму не атрымалася. Калі б не крымінальная справа, Артур выйшаў бы ўжо на свабоду.

8-га лютага ў Артура будзе дзень народзінаў! У свае 23 ён троху пасівеў і мае хворае сэрца.

Пад пагрозай таксама апынуліся маладафронтаўцы Андрусь Цянюта й Кася Салаўёва, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэй Кім і чалец партыі “Грамада” Зьміцер Лісіенак.

Менавіта зараз, улічваючы бязвыхадны стан Беларусі на міжнароднай пляцоўцы, ёсьць ясная магчымасьць вызваліць і пазбавіць нашых сяброў ад новых крымінальных спраў, што пацьвярджаецца нечаканымі вызваленьнямі палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча й Юрыя Лявонава. Галоўнае – актыўна й ўмела выкарыстаць гэты шанец.

Дэманстрацыя пачынаецца ў 10.30 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

760 United Nations Plaza

New York City, NY 10017, USA

Каментары1

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць