Спорт99

Льюіса Хэмілтана абвінавацілі ў сэксізме за абліванне шампанскім

Перамог гоншчыкаў — прайграў змагарам з сэксізмам.

Фота: ImagineChina

Гоншчык «Формулы-1» Льюіс Хэмілтан падчас святкавання чарговай перамогі абліў супрацоўніцу аўтадрома шампанскім, што не спадабалася барацьбітам з сэксізмам і некаторым карыстальнікам сацсетак, распавядае The Daily Mail.

Традыцыйна пераможцам гонак «Формулы-1» выдаецца бутэлька шампанскага. Часцей за ўсё пераможцы радасна абліваюць шампанскім адзін аднога, але Хэмілтан скіраваў струмень у твар дзяўчыне з аўтадрома.

Дзеянні гоншчыка (а дзяўчын ён абліваў і да таго) раскрытыкавала Роз Хардзі, дырэктар арганізацыі Object, што змагаецца з сэксізмам. Яна запатрабавала, каб Хэмілтан прынес дзяўчыне публічныя прабачэнні, бо дзяўчыне не было чым абараніцца ад Хэмілтана, чым ён і скарыстаўся. Выпадак актыўна абмяркоўвалі ў сацсетках пад хэштэгам #sexism.

Рэакцыя гоншчыка на абвінавачанні невядомая. Прынамсі, публічных прабачэнняў ён не прыносіў.

На момант публікацыі 30-гадовы Хэмілтан мае першае месца ў асабістым заліку «Формулы-1» з 68 баламі. На двух этапах з трох, што ўжо прайшлі ў бягучым сезоне, ён у складзе каманды Mercedes заняў першае месца, на яшчэ адным — другое.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала15

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў расказаў пра свае планы пасля сыходу з «Пятлі прыхільнасці»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала15

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць