Свет

Як у Вільні новага мэра інаўгуравалі ФОТАРЭПАРТАЖ

У сераду ўвечары ля Белага моста сталіцы Літвы прайшла ўрачыстая інаўгурацыя новага кіраўніка горада Вільні Рэмігіюса Шымашуса.

Упершыню інаўгурацыя мэра горада адбылася публічна. У ёй маглі прыняць удзел усе ахвотныя. Падобна на тое, што такая прапанова прыйшлося жыхарам горада даспадобы — каля моста сабраліся некалькі сотняў чалавек.

На сваю інаўгурацыю 40-гадовы Р.Шымашус прыбыў пасля першага пасяджэння гарадской рады разам са сваёй жонкай Агне Матулайце.

«Я ўяўляю сабе Вільню дружалюбным горадам, які смела глядзіць у будучыню, з'яўляецца прыкладам для ўсёй Літвы», — сказаў ён, вітаючы прысутных.

Жыхары горада віталі мэра не толькі апладысментамі, але і падарункамі.

У сваю чаргу Р.Шымашус, сышоўшы са сцэны, размаўляў і фатаграфаваўся з кожным ахвотным, запрашаў далучыцца да пікніка, пачаставацца вайсковай кашай, кавай.

Новы мэр Вільні яшчэ перад інаўгурацыяй сказаў, што, стаўшы мэрам, перш за ўсё зоймецца кіраваннем муніцыпальнымі кампаніямі, дзіцячымі садамі і скульптурамі на Зялёным мосце.

Ён публічна падзякаваў былога мэру Вільні А.Зуокасу і падзяліўся сваімі надзеямі.

«Я веру, што Віленскае самакіраванне можа быць і дзейсным, і імклівым, і сумленным, і ўмелым кантактаваць, прыслухоўвацца. Я асабіста хацеў бы, каб Вільня стала эталонам таго, як можна дасягнуць амбыцыйных мэтаў (…) Упэўнены, што Вільня зменіцца ў лепшы бок», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»1

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў3

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь137

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?12

У ДАІ адказалі, ці будуць уводзіць дзяржаўную рэгістрацыю электрасамакатаў 

У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі1

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу2

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана5

У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць