Загінуў беларус Сяргей Сцебіхаў, які ваяваў на ўсходзе Украіны на баку расійскіх баевікоў
У сацыяльных сетках прайшла інфармацыя, што 20 красавіка ў так званай «Наваросіі» загінуў беларус Сяргей Сцебіхаў. Яму было 40 гадоў, ён ураджэнец Асіповічаў. Ён быў у шэрагах «Добраахвотнага камуністычнага атрада», меў пазыўны «Вараг».
Суполка «Добраахвотнага камуністычнага атрада» паведамляе, што Сцебіхаў падарваўся на расцяжцы. «Маленькі аскепак трапіў яму ў шыю, смерць была імгненнай. Пяць дзён таму яму споўнілася 40», — напісана ў паведамленні.
«Ён не быў ні рускім, ні украінцам, але ён быў наскрозь прасякнуты рускім духам, ён беларус», — напісаў Укантакце сепаратыст Аляксей Сучкоў.
На старонцы ўдзельніка камуністычнага атрада Сяргея Сцебіхава Укантакце стаіць статус «За Русь святую!»
У «Добраахвотным камуністычным атрадзе» «Нашай Ніве» пацвердзілі факт смерці беларуса 20 красавіка. Яго яшчэ не пахавалі. «Адпаведныя людзі з брыгады вырашаюць пытанне з транспарціроўкай цела ў РБ», — заявілі там.
Гэта першая пацверджаная інфармацыя пра смерць беларуса ў вайне на ўсходзе Украіны. Паводле некаторых звестак, каля дзясятка беларусаў ваюе там на расійскім баку і некалькі дзясяткаў — на ўкраінскім.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары