У чацвер вечарам у Вільні, падчас урачыстага адкрыцця новага сквера, быў адкрыты і помнік легендарнаму музыканту, чальцу The Beatles Джону Ленану.

У цырымоніі адкрыцця сквера і помніка браў удзел і новы мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.
Падчас урачыстасці дзейнічала пошта Джона Ленана. У выставачнай зале жылога квартала Оslo namаi была адкрыта выстава Lennon forever.
Прысвечаны Ленану сучасны бюст з бронзы і каменя вышынёй больш за два метры быў адкрыты ў новым квартале шматкватэрных дамоў на вул. Міндоўга ў літоўскай сталіцы.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Каментары