Гродзенскія заўзятары сабралі 600 тыс. рублёў для легіянера з Камеруна
Гродзенскі футбольны клуб аніяк не можа вызваліцца ад фінансавых праблем. Грошы на падтрымку футбалістаў, якім затрымліваюць заробкі, збіраюць ужо заўзятары.
Яшчэ перад стартам сёлетняга чэмпіянату кіраўніцтва пачало вяртаць велізарныя пазыкі, у якія патрапіў клуб.
З пазыкамі разлічыліся, але вось на заробкі новым гульцам грошаў не хапае. Пасля чарговай паразы «жоўта-зялёных» каманда мела вельмі сур'ёзную размову з гродзенскімі заўзятарамі. Размова доўжылася каля 15 хвілін. За гэты час фанаты даведаліся, што футбалістам у чарговы раз не плацяць грошы.
А на пытанне: «Што робіць легіянер ў камандзе?», футбалісты адказалі, што камерунец Бебей атрымаў толькі 1 млн. за ўвесь час свайго знаходжання ў «Нёмане».
Тады фанаты сабралі грошы на харчаванне для Бебея. Разам атрымалася каля 600 тыс. рублёў.
-
У Турцыі падчас футбольнага матча мяч трапіў у чайку. Але загінуць птушцы не далі
-
Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай
-
Леброн Джэймс першым у гісторыі НБА набраў 43 000 балаў у рэгулярных чэмпіянатах
Каментары