Грамадства

Бундэстаг пакінуў кошт візы для беларусаў 60 эўра

Аднак называюцца пэўныя катэгорыі «льготнікаў», якія канкрэтным рашэньнем консула будуць пазбаўленыя візавых збораў.

Як вынікае з прынятай у часе ўчорашняга вечаровага паседжаньня ў Бундэстагу рэзалюцыі, кошт візаў для грамадзянаў Беларусі застаецца ранейшым— 60 эўра. Аднак называюцца пэўныя катэгорыі «льготнікаў», якія канкрэтным рашэньнем консула будуць пазбаўленыя візавых збораў

Тэкст дакумэнту, у аснову якога пакладзены праект кіроўнай парлямэнцкай кааліцыі — хрысьціянскіх і сацыял‑дэмакратаў, — накіраваны на разгляд у нямецкі ўрад.

Як заявіла на ўчорашніх дэбатах старшыня парлямэнцкай групы па Беларусі, сацыял‑дэмакратка Ута Цапф, аўтары праекту хочуць «даць як мага большай колькасьці беларусаў магчымасьць пазнаёміцца з Эўропай».

Тым часам распрацоўшчыкі альтэрнатыўнага праекту аб візах — сябры фракцыяў «зялёных» і вольных дэмакратаў — лічаць, што па сутнасьці сытуацыя з гэтак званымі «льготнікамі» існавала і раней.

У сваім праекце апазыцыя прапаноўвала зьнізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў з 60 да 35 эўра, а таксама пазбавіць консульскіх збораў усіх без выключэньня прадстаўнікоў ільготных катэгорыяў.

Як заявіла дэпутатка ад фракцыі «зялёных» Марылюіза Бэк, цяперашняя сытуацыя нагадвае «другі бок мэдаля бэрлінскай сьцяны».

«Чаму іншая краіна ЭЗ —Францыя — можа выдаваць беларусам бясплатныя візы, а Нямеччына — не? Але ж пры гэтым мы хочам дыялёгу і падтрымкі дэмакратычных сілаў», — сказала дэпутатка.

Марылюіза Бэк назвала «ідыёцкай» лёгіку ЭЗ, які ў свой час не пайшоў насустрач прапановам Менску аб зьніжэньні кошту шэнгенскіх візаў. «Яны лічаць, што караюць рэжым, а насамрэч караюць простых людзей».

У часе дэбатаў адзначалася, што ў 2006 годзе ЭЗ накіраваў Менску свае прапановы аб падтрымцы краіны ў эканамічнай і сацыяльнай сфэрах. Іх прыняцьцё дало б Беларусі вялікія шанцы ў рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Падобная падтрымка, аднак, ускладае на Беларусь пэўныя абавязкі ў пытаньнях правядзеньня рэформаў, гарантыяў дэмакратычных правоў і свабодаў для грамадзян. Як падкрэсьлівалі дэпутаты, ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ніякая актыўнасьць апазыцыі немагчымая.

Таксама былі адзначаныя некаторыя пазытыўныя крокі афіцыйнага Менску. Размова ідзе пра вызваленьне палітвязьняў, адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску, прызначэньне новага амбасадара АБСЭ, маючую адбыцца сустрэчу беларускага міністра Мартынава ў нямецкім МЗС.

Сацыял‑дэмакратка Ута Цапф выказала спадзяваньне на тое, што неўзабаве будуць вызваленыя Аляксандар Казулін і Андрэй Клімаў. Паводле яе словаў, «гэта магло б стаць вельмі важным крокам». Як лічаць нямецкія палітыкі, «сапраўднай лякмусавай паперкай стануць сёлетнія парлямэнцкія выбары».

Алена Струвэ, Радыё Свабода

Каментары

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць