З Масквы. Блог Алеся Чайчыца33

«Магія» Беларусі працуе!

Беларусь — самая малавядомая і загадкавая краіна Эўропы. Гэта прыцягвае замежнікаў і гэтага ня цэняць самі беларусы.

Хто б мог падумаць: у Японіі існуе клюб па вывучэньні беларускай мовы, і туды ходзяць зацікаўленыя беларускай мовай японцы. Вядома ж, створаны самімі энтузіястамі, а не амбасадай Беларусі. (Цікава, ці яна за збытам трактароў увогуле зрабіла ласку даведацца пра яго існаваньне. Хаця, якая розьніца.)

Ёсьць некаторыя маленькія краіны, як Ірляндыя або Ісьляндыя, на чыю культуру і на якіх саміх у сьвеце існуе гіганцкая мода. Ёсьць маленькія Грузія і Армэнія, вельмі вядомыя сваёй кухняй і культурай, прынамсі, на постсавецкай прасторы. Зразумела, Італія з Рымам і кухняй, Вялікая Брытанія з каралевай і Beatles, ЗША з Галівудам і Нью-Ёркам і Расея з Чайкоўскім і Пэтэргофам — самі па сабе моцныя «брэнды», якія прыцягваюць зацікаўленых людзей з усяго сьвету.

А ёсьць Беларусь — бадай што самая невядомая ў сьвеце краіна Эўропы.

Пра яе замежнікі ў лепшым выпадку маюць у галаве штамп, што «гэта прыкладна тое ж самае, што Расея» або што «яны ўвесь час былі пад летувісамі і палякамі, а цяпер там дагэтуль Савецкі Саюз, галеча і чорна-белая тэлевізія».

І што яшчэ горш — многія насельнікі Беларусі з-за сваёй абыякавасьці, ляноты і адсутнасьці самапавагі ў размове з замежнікамі не знаходзяць анічога лепшага, як проста падтрымаць гэткія стэрэатыпы. Альбо наўпрост кажуць, што яны «з Расеі», каб пазьбегнуць неабходнасьці тлумачэньня, што такое Беларусь і дзе яна знаходзіцца.

Але на фоне гэтага я ніколі не перастану захапляцца тым, як

абсалютна старонніх да Беларусі людзей чапляе нейкая «магія» Беларусі,

і яны пачынаюць захапляцца гэтай малавядомай і вельмі своеасаблівай моваю, змрочнай і суворай гісторыяй, падобнымі і не падобнымі да іншых культурай і традыцыямі гэтага далёкага і загадкавага краю, Беларусі.

Вера Рыч, Гай Пікарда, Цзыўай Рафаэль Со, Патэрсан Франка, Сіёры Кіёсава, архімандрыт Сяргей Гаек і многія іншыя. Урэшце, Уладзімір Мулявін, пра якога ўжо і ня верыцца, што гэта не этнічны беларус і не ўраджэнец Беларусі.

Я лічу, што

МЗС Беларусі павінен з такіх людзей здзьмухваць пылінкі і насіць іх на руках, даваць ім максымальныя магчымасьці для рэалізацыі творчых і навуковых праектаў, зьвязаных зь Беларусьсю.

Такія людзі — неацэнны скарб і наймацнейшы рэсурс для пашырэньня беларускага ўплыву, для прамоцыі краіны ў сьвеце і для падняцьця патрыятызму людзей унутры Беларусі.

Хочаце вабіць у Беларусь турыстаў і інвэстараў? Дык якая можа быць лепшая ілюстрацыя прывабнасьці Беларусі, чым лёнданскі архітэктар-кітаец — знаўца і аматар беларускай драўлянай архітэктуры і прыхаджанін беларускай царквы? Чым японка, якая цікавіцца беларускай мовай і размаўляе па-беларуску лепш, чым большасьць жыхароў Беларусі?

Нам вельмі пашанцавала, што яны ёсьць, і што яны не перастаюць зьяўляцца. Значыцца,

Беларусь мае сваю «харызму», мае ў сабе штосьці такое «магічнае» прывабнае — чаго, на жаль, часта не заўважаюць самі беларусы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць