Навука і тэхналогіі

Wargaming адродзіць класічную стратэгію Master of Orion

Падобна, што яна не будзе ўмоўна-бясплатнай.

Стваральнікі World of Tanks выпусцяць новую гульню ў серыі касмічных пакрокавых стратэгій Master of Orion, паведамляе Polygon.

Новая гульня будзе блізкай да класічных па геймплэі, але прадставіць гульцам новы інтэрфейс, агучку прафесійных актораў і новую музыку ад кампазітара арыгінальнай серыі. 

«Master of Orion гэта гульня, што напраўду вяртае Wargaming да вытокаў», — кажа заснавальнік кампаніі Віктар Кіслы. Паводле яго слоў, серыя паўплывала на яго інтарэс да гульняў і іх распрацоўкі. Геймплэй серыі, ліча ён, «выстаяў выпрабаванне часам».

У новай гульні захаваюцца прынцып «даследуй, пашырайся, эксплуатуй і знішчай», расы іншапланетнікаў з арыгінальнай серыі (агулам іх будзе 13) з шасцю класамі караблёў для кожнай, 75 розных тэхналогій з сотнямі паляпшэнняў, 29 сонечных сістэм і больш за сотню зорак.

Wargaming набыў правы на серыю ў 2013 годзе на аўкцыёне пасля банкротства Atari. У перазапуску серыі беларусам дапаможа аргентынская NGD Studios.

Хаця Wargaming найбольш вядомая ваеннымі аркаднымі анлайн-сімулятарамі, досвед у распрацоўцы пакрокавых стратэгій яна таксама мае: у 2003 годзе кампанія распрацавала фантастычную стратэгію Massive Assault, затым выпусціла чатыры яе сіквэлы.

Ужо запушчаны афіцыйны сайт гульні, на якім яе можна будзе папярэдне замовіць (што можа сведчыць аб тым, што яна не будзе ўмоўна-бясплатнай). Дата яе выхаду пакуль не называецца. Ці будзе браць у распрацоўцы ўдзел былы гендырэктар Remedy, які нядаўна перайшоў да Wargaming, не паведамляецца.

***

Арыгінальная Master of Orion выйшла ў 1993 годзе, трэцяя і апошняя частка серыі была выпушчаная ў 2003-м. Серыю касмічных стратэгій нярэдка параўноўвалі з «наземнай» класікай — Civilization, первыя дзве гульні серыі часта называлі найлепшымі стратэгіямі свайго часу і ўключалі ў сотні найлепшых гульняў усіх часоў. Трэцяя атрымала змяшаныя водкугі і параўнальна нізкія продажы.

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці19

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць