Мэр Мінска: Ідэолагам неабходна наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам

Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на адкрыцці рэспубліканскага форуму-практыкуму «Ідэалагічная праца ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнага сходу Беларусі».
«Без ідэалагічнага суправаджэння немагчымая ніводная сфера дзейнасці. Ідэолагам неабходна наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам. Мы павінны бачыць, што хвалюе людзей, якія праблемы неабходна вырашаць. Ад узаемаразумення і ўзаемадзеяння ў гэтай сферы залежыць многае», — сказаў Андрэй Шорац.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што ідэі, якія будуць агучаны на семінары, дапамогуць выйсці на новы ўзровень у ідэалагічнай працы з грамадзянамі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары