Грамадства66

Пасол Беларусі ў Швэцыі наведаў мерапрыемства з удзелам апазыцыйных палітыкаў

Гэта ці ня першы выпадак, калі афіцыйны пасланьнік Менску ў Стакгольме прыняў удзел у адным мерапрыемстве з апазыцыйнымі палітыкамі.

На мінулым тыдні дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Ўладзімера Навасяда, Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча наведала Стакгольм. 12 лютага у будынку Рыксдагу прайшоў сэмінар «Месца Беларусі ў сучаснай Эўропе».

Па словах палітыка Паўла Севярынца, міністар эўрапейскай інтэграцыі Сэсілія Мальстрам запэўніла, што Беларусь чакаюць у аб’яднанай Эўропе. Швэцыя ж у сваю чаргу гатовая быць правадніком беларускіх інтарэсаў у Эўрасаюзаўскіх структурах.

Цікава, што мерапрыемства таксама наведаў пасол Беларусі ў Швэцыі Андрэй Грынкевіч. Гэта ці ня першы выпадак, калі афіцыйны пасланьнік Менску ў Стакгольме прыняў удзел у адным мерапрыемстве з апазыцыйнымі палітыкамі. «Для ўсіх гэта была вялікая нечаканасьці і неспадзяванка, што спадар пасол завітаў да нас. Ён нават выступіў з прамовай. Разам з тым, ягоныя словы абсалютна ніяк не супярэчылі нашай пазыцыі», — кажа П.Севярынец.

Зьміцер Панкавец

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу9

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць