Беларусь, Малдова і Украіна заслугоўваюць шанец далучыцца да ЕС і НАТА, калі будуць адпавядаць крытэрыям гэтых арганізацый, заявіў амерыканскі сенатар Джон Макейн падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Браціславе ў пытаннях глабальнай бяспекі.
Макейн адказваў на пытанне вядоўцы дыскусіі, палітычнага аналітыка Робіна Шэферда, ці не адчувае ён шкадавання, што заходнія суседзі Расіі 5-10 гадоў таму не атрымалі такога шанцу, і ці лічыць ён, што цяпер ён канчаткова згублены.
У адказе Макейн падкрэсліў, што абавязковай умовай для сяброўства ў НАТО з’яўляецца дэмакратызацыя краіны.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары