Здарэнні

Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу да Вячаслава Давыдовіча, што меў дачыненне да «справы педафілаў»

Следчым камітэтам прынята рашэнне пра аднаўленне крымінальнай справы ў дачыненні да Вячаслава Давыдовіча.

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. 

Гэтае працэсуальнае рашэнне прынята пасля вывучэння матэрыялаў справы ведамасным працэсуальным кантролем Следчага камітэта з мэтай пераправеркі і ўстанаўлення іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці, учыненых гэтым грамадзянінам, у дачыненні да непаўналетніх, іх палавой недатыкальнасці, маральнага і фізічнага развіцця, адзначаецца ў паведамленні.

У ходзе расследавання будзе праведзены дадатковы комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на аб'ектыўнае і ўсебаковае вывучэнне ўсіх абставінаў крымінальнай справы, — паведаміла Ю. Ганчарова.

***

У канцы мая паведамлялася, што крымінальная справа па артыкуле 168 КК Беларусі (Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) у дачыненні да былога кіраўніка МДГА «У дапамогу дзецям-сіротам» Вячаслава Давыдовіча спынена.

«Падазрэнні, якія ўзніклі да асобы Давыдовіча, не пацвердзіліся. Было прынята рашэнне аб спыненні гэтай крымінальнай справы», — паведаміў тады першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Крымінальную справу па артыкуле 168 на Давыдовіча завяло ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску 25 чэрвеня мінулага года.

Журналісцкае расследаванне па гэтай тэме TUT.BY правёў у 2014 годзе. У артыкуле сцвярджалася, што Давыдовіч звязаны з фігурантамі гучнай «справы пра педафілаў» ахвярамі якіх сталі, па заявах аператыўнікаў, тысячы дзяцей. 

Цяпер Вячаслаў Давыдовіч адбывае пакаранне за эканамічныя злачынствы. У лютым 2014 года яго прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць