Надвор'е22

У выходныя ў Беларусі будзе камфортнае і сухое надвор'е

У выходныя ў Беларусі чакаецца ціхае, спакойнае, камфортнае і сухое надвор'е. Яго будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску і толькі ў суботу па Магілёўскай вобласці, Гомельскай вобласці ўначы і раніцай адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту ад паўднёвага цыклону. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

27 чэрвеня, у суботу, — пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 + 12°С, па паўднёвым усходзе 13 + 16°С; максімальная днём 17 + 23°С, па поўдні да + 25°С.

28 чэрвеня, у нядзелю, надвор'е ў асноўным не зменіцца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 5°С па паўночным захадзе да + 14°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём 18 + 25°С.

У выхадныя ў сталіцы пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночны 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9—11, максімальная днём +20—22.

У апошнія дні чэрвеня надвор'е не зменіцца.

У панядзелак, 29 чэрвеня, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 5°С па паўночным захадзе да + 14°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём 18 + 25°С.

30 чэрвеня, у аўторак, ноччу пераважна без ападкаў, днём надвор'е абумовяць малаактыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы і прынясуць у асобныя раёны краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 15°С, максімальная днём +20 — + 27°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, з прыходам ліпеня тэмпература пачне паступова павышацца і ў большасці раёнаў усталюецца гарачае надвор'е, асабліва па паўднёвай палове Беларусі, а дажджоў па-ранейшаму будзе мала.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць