
Расійскі энергетычны холдынг «Інтэр РАТ» праводзіць перамовы аб продажы «Электрычных сетак Арменіі» пасля масавых акцый пратэсту ў Ерэване і іншых гарадах з-за росту цэнаў на электраэнергію і абяцанні ўладаў краіны правесці нацыяналізацыю, піша газета «Коммерсант».
Па дадзеных крыніц выдання, холдынг гатовы прадаць кампанію, вакол якой узніклі праблемы ў Арменіі. Суразмоўца выдання ў Ерэване распавёў, што ЭСА можа набыць расійскі бізнэсмэн Самвел Карапецян, перамовы з якім пачаліся яшчэ да павышэння тарыфаў на электраэнергію. Іншая крыніца газеты пацвердзіла факт перамоваў як са структурамі Карапецяна, так і з «іншым расійскім бізнэсмэнам армянскага паходжання».
Тым не менш прадстаўнікі падкантрольнай Карапецянам групы «Ташыр» дадзеныя куплі актываў «Інтэр РАТ» абверглі.
«Электрычныя сеткі Арменіі», якімі валодае Інтэр РАТ, кіруюць практычна ўсёй інфраструктурай электразабеспячэння ў краіне, выкупляючы усе магутнасці электрастанцый па дзяржаўных тарыфах. Энергетычны манапаліст апынуўся ў цэнтры скандалу ў сярэдзіне чэрвеня пасля павышэння тарыфаў на 6,93 драма (каля 0,17 даляра) за кВт⋅г, што выклікала масавыя дэманстрацыі ў Ерэване і іншых гарадах. Пасля тыдня пратэстаў у цэнтры сталіцы прэзідэнт краіны Серж Саргсян заявіў аб правядзенні аўдыт кампаніі і кампенсацыі розніцы паміж ўзроўнямі тарыфаў з дзяржбюджэту.
Адным з паўтаральных матываў на дэманстрацыях пратэсту на праспекце Баграмяна ў Ерэване была фактычная непадкантрольнасць пастаўшчыка электрычнасці Арменіі, што ўспрымаецца як пагроза суверэнітэту краіны і дабрабыту насельніцтва.
Каментары