Здарэнні1010

У аўтобусе №57 у Мінску канфлікт пасажыраў скончыўся панажоўшчынай

2 ліпеня каля 11.20 паміж пасажырамі сталічнага аўтобуса №57 адбыўся канфлікт, які скончыўся панажоўшчынай.

«У аўтобусе №57 на Лібкнехта адзін мужчына нажом пяць разоў у галаву ўдарыў іншага пасажыра. Яго скруціў экіпаж ДАІ №671», - напісалі відавочцы.

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак пацвердзіў інфармацыю.

«Каля 11.20 паміж двума пасажырамі аўтобуса №57 адбыўся канфлікт, адзін з пасажыраў нанёс іншаму нажавое раненне. Да аўтобуса быў накіраваны бліжэйшы экіпаж праваахоўнікаў — ім быў патруль ДАІ», - распавёў ён.

Пацярпелы пасажыр знаходзіцца на аперацыйным стале — за яго жыццё змагаюцца дактары.

Нападнік затрыманы і знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць