Новая студэнцкая кавярня Gaudeamus: стэйк, піцы і малочны кактэйль ФОТЫ + цэны
Яна адкрылася 1 ліпеня каля факультэта журналістыкі БДУ на Кальварыйскай, 9.

Сетка ўніверсітэцкіх кавярняў Gaudeamus — новае пазіцыянаванне камбіната грамадскага харчавання БДУ. У будучым плануецца пашырыць брэнд-кафэ на іншых факультэтах БДУ.






У кавярні, акрамя асноўнай дзейнасці, будуць праводзіцца карпаратывы і нават вяселлі.

Пакуль што кавярня працуе ў тэставым рэжыме. Па-першае, цяпер усе студэнты раз'ехаліся, а па-другое, кавярні трэба аптымізаваць працу і меню. На сёння кухня працуе з 10:00 да 16:00. А ўжо з восені кавярня будзе працаваць аж да 23:00.

Часова кавярня падзяляецца на месца для самаабслугоўвання (фота вышэй) і месца, дзе кліентаў абслугоўваюць афіцыянты (фота ніжэй). Меню і цэны ў двух аддзелах розныя.

Мы прыйшлі а 15:40, каб выпрабаваць якасць кухні новага студэнцкага брэнд-кафэ. І, нягледзячы на тэставы рэжым, на паліцах засталося не так шмат ежы.




Таксама бюджэтным варыянтам будуць выпечка і сок — больш за 20 тысяч не аддасцё.

Вось меню сталоўкі:














Меню кавярні:




Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары