Усяго патроху1212

Кастусь Шыталь. Пра Юзіка Крулеўскага

Ёсць у Глыбокім такі персанаж — Юзік Крулеўскі. Яго ведае кожны глыбачанін, ён даўно стаў часткай гарадскога краявіду.

Чаму Крулеўскі? Ды таму што жыве ў мястэчку Крулеўшчына. А ў Глыбокае рэгулярна прыязджае — пэўна, кожную нядзелю.

Юзік Крулеўскі — жабрак. Яму гадоў пад восемдзесят, ён ходзіць з кіёчкам і з торбай. Чаму жабрак? Ды няма прычыны, лайфстайл у чалавека такі. У яго і хата ёсць, і пенсію плоцяць, але ён шмат год займаецца жабрацтвам.

Ён часта стаіць пад гандлёвым цэнтрам «Арбіта» на плошчы Тадэвуша Касцюшкі. «Дай вам здароўя Божа. Кіньце рубель тожа!», — звяртаецца ён да мінакоў, трымаючы ў руках шапку. Людзі кідаюць. Людзі звычайна не любяць жабракоў, але да прыветлівага і каларытнага Юзіка ставяцца спагадна.

Казалі, што калі Юзіку кінуць у шапку зашмат грошай, ён скажа: «Столькі замнога!» — і верне рэшту.

Яшчэ Юзік любіць чапляцца да мінакоў. «Ты жанаты? Можа табе дзеўку сасватаць?» Або, звяртаючыся да дзячат: «Можа, табе добрага мальца знайсці?»

Я сустрэў Юзіка каля праваслаўнага сабора ў нядзелю. Ён падыйшоў да мяне: «Каб Вам Бог здароўя даў, каб Вы сто гадоў жылі і здаровымі былі! Кіньце што ў шапку!»

У Юзіка была поўная торба, наверсе якой ляжаў пачак пернікаў. Ці то нажабраваў каля «Арбіты», ці то набыў з нажабраваных грошай. Я дастаў з заплечніка пачак печыва і паклаў Юзіку ў шапку. «Дзякуй!» — кажа Юзік.

Я пайшоў да калонкі набраць вады — дзень быў спякотны і я зайшоў на царкоўны падворак адмыслова за вадой. Калі я адыходзіў, Юзік сказаў мне: «Шчасліва!»

Я шмат з кім размаўляў пра Юзіка, і ўсе адгукаюцца пра яго добрымі словамі. Ніколі не чуў, каб нехта казаў пра Юзіка кепска.

 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці3

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць