Улада

МЗС: Беларусь гатовая зрабіць свой унёсак у дзейнасць ШАС

Беларусь, якая атрымала статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), гатова зрабіць свой унёсак у дзейнасць арганізацыі, гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства, распаўсюджанай 10 ліпеня ў сувязі з павышэннем статуса краіны ў ШАС на саміце ва Уфе. 

«Наша краіна гатова зрабіць свой унёсак у дзейнасць арганізацыі, працаваць над тым, каб супрацоўніцтва ў межах ШАС станавілася больш усебаковым і прадуктыўным», — гаворыцца ў заяве. 

У МЗС падкрэслілі, што беларускі бок «мае цесныя сувязі з краінамі ШАС» і на працягу пяці гадоў «актыўна ўдзельнічала ў шэрагу мерапрыемстваў арганізацыі ў статусе партнёра па дыялогу». 

«Пытанні як у сферы бяспекі, так і ў галіне эканомікі, гуманітарнага супрацоўніцтва, што разглядаюцца ў межах ШАС, актуальныя не толькі для азіяцкага рэгіёну, але і ў шырэйшым геаграфічным кантэксце. Беларусь — адзіная поўнасцю еўрапейская дзяржава ў арганізацыі, якая мае адкрытую мяжу з Расійскай Федэрацыяй, таму схільная да тым жа пагроз і ўплываў, што і астатняя прастора ШАС», — заявіў МЗС. 

Акрамя таго, заяўляе МЗС, «Беларусь здольная і гатовая арганічна дапоўніць эканамічнае супрацоўніцтва ў межах ШАС, выкарыстоўваючы свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял, актыўна ўдзельнічаць у каардынацыі пытанняў, звязаных з бяспекай у рэгіёне». 

МЗС выказаў падзяку ўсім дзяржавам — членам арганізацыі «за аказаны давер і падтрымку ў пытанні павышэння статусу Беларусі да назіральніка». 

ШАС — пастаянна дзейнае рэгіянальнае міжнароднае аб'яднанне, аб стварэнні якога было абвешчана 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі. Прыярытэтныя кірункі дзейнасці ШАС — сумеснае процідзеянне тэрарызму, экстрэмізму, развіццё супрацоўніцтва ў энергетычнай, нафтагазавай, транспартнай, тэлекамунікацыйнай і іншых галінах. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС — прыкладна 1,6 млрд. чалавек, сукупны валавы ўнутраны прадукт — больш за 11 трлн. долараў ЗША. 

Членамі ШАС з'яўляюцца Расія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Таджыкістан і Узбекістан. Па выніках саміту 10 ліпеня ва Уфе пачалася працэдура прыёму ў ШАС Індыі і Пакістана. Такім чынам, у арганізацыі зараз чатыры назіральнікі: Афганістан, Іран, Манголія і Беларусь. Статус партнёраў па дыялогу маюць Турцыя і Шры-Ланка, а з сённяшняга дня таксама — Азербайджан, Арменія, Камбоджа і Непал.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты31

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць