У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзькі, паведамляе сайт ЦВК.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы — Віктар Карняенка.
Нагадаем, што раней дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы пададзеныя ад А.Лукашэнкі, С.Калякіна, С.Гайдукевіча, А.Канаўца, Т.Караткевіч.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць 11 кастрычніка.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары