Здарэнні11

У электрычкі «Маладзечна-Мінск» задыміўся вагон — пасажыраў эвакуявалі

Аварыя здарылася з 6-м вагонам электрапоезда рэгіянальных ліній «Маладзечна-Мінск», што выйшаў з Маладзечна а 15.46.

У вагоне стала назіраўся пах гарэлай пластмасы.

«Усе ёрзалі, круцілі галовамі, цягнулі носам, але, відаць, як гэта часта бывае з беларусамі, думалі: а можа, так і трэба? А можа, пранясе? — піша ў сваім фэйсбуку Наталка Бабіна, што якраз апынулася ў тым вагоне. Выратавала сітуацыю, паводле яе словаў, журналістка Ганна Севярынец, сястра палітыка-хрысціяніна. — «Ганна са спакойным выразам твару прайшла з сярэдзіны вагона да кропкі сувязі з машыністам і сказала: «У шостым вагоне вельмі пахне паленай праводкай. Калі ласка, дапамажыце разабрацца, у чым справа».

Хутка прыбег памочнік машыніста, і на прыпынку «Мінскае мора» ўсіх папрасілі выйсці з вагона. З электрычных шчытоў на той час ужо валіў дым.

Вагон быў запоўнены пад завязку. Але — трэба аддаць належнае — людзі вельмі спакойна выйшлі.

Праз нейкі час нам прапанавалі сядаць у іншыя вагоны, і электрычка пацягнулася далей.

Калі б не Ганна, хто знае, чым гэта магло абярнуцца», — адзначае Бабіна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу4

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу4

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць